Распечатано: 18.05.2012 07:04:05
http://ygallery.by/exhibitions/0004171/

Выстава Gender in visual art працягнецца да 5 лютага.
З 26 па 29 студзеня ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" Беларускае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Новыя Твары" праводзіць выставу Gender in visual art. Свае працы (фатаграфіі і рэкламныя постэры) прадэманструюць удзельнікі трэнінгу Gender in visual art. У рамках выставы адбудуцца лекцыі/дыскусіі і паказ фільма на тэму гендэра і гендэрнай роўнасці.
У канцы лістапада ў Мінску БМГА "Новыя Твары" арганізавала трэнінг па гендэрнай тэматыцы Gender in visual art для маладых спецыялістаў, якія працуюць з візуальнымі вобразамі: фатографаў, дызайнераў і рэкламістаў. Яны ствараюць свае работы, выкарыстоўваючы традыцыйныя для грамадства гендэрныя ролі, і не заўсёды ўлічваюць гендэрныя змены ў паводзінах і поглядах і рэакцыю людзей, якія не адпавядаюць гэтым ролям. У выніку – гендэрна некарэктныя вобразы ў візуальным мастацтве яшчэ больш ўзмацняюць значэнне і ўплыў традыцыйных роляў. Напрыклад, мужчына паказваецца моцным, разумным, які робяць кар'еру, а жанчына – слабай, якой патрэбна ахова, думаючай толькі аб сям'і. Таму галоўнай мэтай трэнінгу Gender in visual art было расказаць маладым спецыялістам пра гендэр і гендэрна карэктныя вобразы, каб яны маглі выкарыстоўваць атрыманыя веды ў сваёй працы.
Вынікам трэнінгу стане выстава Gender in visual art. Свае работы прадставяць удзельнікі трэнінгу: беларускія фатографы Алена Жукава, Кацярына Шатаво, Сафія Ермачонак, Аляксей Малюшыцкі, шведскі фатограф Сафія Рунарсдоццер, дызайнеры Вольга Паўлава, Кацярына Калацкая, спецыялісты ў галіне рэкламы і PR Кацярына Саковіч, Марыя Васільева і Андрэй Лагвіненка правядуць дыскусію на тэму "Гендэр ў рэкламе".
У рамках выставы пройдуць лекцыі/дыскусіі, якія правядуць эксперты і паказ фільма на тэму гендэра:
27 студзеня 19.00 – лекцыя/дыскусія "Што такое гендэр?" (Галерэя сучаснага мастацтва "Ў")
28 студзеня 12.00-14.30 – лекцыя/дыскусія "Гендэр ў візуальнай культуры: шведскі погляд" (галерэя сучаснага мастацтва "Ў")
28 студзеня 15.00-17.30 – дыскусія "Гендэр у рэкламе" (галерэя сучаснага мастацтва "Ў")
28 студзеня, 19.00 – паказ фільма "Усмешка Мона Лізы"/дыскусія (ТБ-бар кінатэатра "Рубін Плаза")
29 студзеня 12.00-14.30 – лекцыя / дыскусія "Гендэр у мастацтве" (галерэя сучаснага мастацтва "Ў")
29 студзеня 15.00-17.30 – лекцыя / дыскусія "Гендэр ў фатаграфіі" (галерэя сучаснага мастацтва "Ў").
Для таго, каб прыняць удзел у лекцыях/дыскусіях, паказе фільма, неабходна да 15.00 гадзін 27 студзеня запоўніць заяўку, у якой пазначыць, якія мерапрыемствы Вы хочаце наведаць (гэта можа быць, як адна лекцыя, так і ўсе).
Адкрыццё выставы адбудзецца 26 студзеня ў 19.00. Уваход па запрашальных.
Падрабязная інфармацыя аб выставе і экспертах на сайце БМГА "Новыя Твары" і на старонцы арганізацыі ў Facebook.
Партнёры выставы: галерэя сучаснага мастацтва "Ў", арт-кінатэатр "Рубін Плаза".