Santa factory Калядны маркет дызайнерскіх падарункаў

Santa factory
Калядны маркет дызайнерскіх падарункаў
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", пр-т Незалежнасцi 37A
27 снежня (аўторак), 14:00-22.00
Уваход вольны!
Апошні пераднавагодні шанец пашопіць культурна. Гэты калядны маркет – дзіцё любоўных стасункаў галерэі «Ў» і часопіса 34mag.net. На гэтай імпрэзе можна будзе знайсці дызайнерскія паштоўкі на беларускай мове ад 34mag, вінілавыя цацкі і ўсё для іх вырабу, а таксама іншыя прадукты фантазіі больш як 20 дызайнераў.
Мы – за шопінг высокай культуры, таму ўвесь час атмасферу будуць ствараць дзіджэі, а на экранах будзе відэанарэзка з навагодніх мультоў ды фільмаў. З іншых бонусаў – увага, халява! – бясплатная запакоўка падарункаў у крафт-паперу, якая ўжо амаль зрабілася сімвалам крамы «Ў».
Менш стрэсу і мітусні, болей святочнага настрою!













