Актыўная арт-пляцоўка для прэзентацыі актуальнага беларускага і еўрапейскага мастацтва

Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а
11.00 - 22.00 будні
12.00 - 22.00 выходныя

+375 (17) 286 31 68
+375 (17) 284 53 99

Рубрыкi Сябры галерэi
  • ADSL
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • Livejournal
Навіны
Студзень 19, 2012 | Беларусь

Выстава “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным”

СУБ’ЕКТЫЎНАЕ Ў АБ’ЕКТЫЎНЫМ

20 студзеня 2012 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы таленавітага мастака, выкладчыка Гунефы Мацюшэнкавай, а таксама работы яе вучняў, студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх ВНУ краіны: стыпендыятаў спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Міхаіла Дайлідава, Алены Леановіч, Іллі Падалка, Зухры Міхайленка, а таксама Віктара Паляшчука, Таццяны Мацко і Сяргея Марыніча.

Гунефа Мацюшэнкава працуе ў тэхніцы акварэлі, батыка і габелену. Мастак увесь час эксперыментуе, сумяшчае розныя тэхнікі, шукае новыя выразныя сродкі. На выставе “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным” будуць прадстаўлены акварэльныя работы аўтара. Эпіграфам да сваёй выставы Гунефа Мацюшэнкава выбрала радкі Стэндаля: “Ва ўсіх відах мастацтва неабходна самому зведаць тыя пачуцці, якія жадаеш выклікаць у другіх”. Паглыбленне ва ўнутранае жыццё прыроды, а таксама і ўласнай душы, прывяло да тых пачуццяў, якія дазволілі мастаку адлюстраваць ў сваіх пейзажах сугучнасць настрою чалавека і стану прыроды.

Гунефа Мацюшэнкава – не толькі таленавіты мастак, але і выбітны педагог. З 1985 г. яна выкладае кампазіцыю ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. За плённую педагагічную дзейнасць была ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі (2000 г.), а таксама значнай колькасцю грамат, дыпломаў, падзяк, як кіраўнік конкурсных работ навучэнцаў ДМШ у такіх краінах, як Беларусь, Польшча, Славенія, Македонія, Германія,Чэхія, Расія, Украіна, Бразілія, Літва, Нідэрланды, Японія. Сярод вучняў Гунефы Мацюшэнкавай – лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў і фестываляў (усяго больш за 350 узнагарод), а таксама 15 стыпендыятаў спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Выстава будзе працаваць з 20 студзеня па 11 лютага 2012 года.

Адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00

Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.