Распечатано: 18.05.2012 07:18:03
http://ygallery.by/news/0004084/

Беларускія мастакі дабраліся да Новага Свету. 27 студзеня ў адной з галерэяў у Нью-Ёрку на Манхэтэне адкрыецца выстава, у якой возьмуць удзел каля 10 беларускіх мастакоў.
Сярод удзельнікаў і вядомы прадстаўнік беларускага соц-арта Алесь Пушкін:
- Выстава будзе называцца Sounds of silence: Art against dictatorship, што ў перакладзе "Гукі маўчання: Мастацтва супраць дыктатуры". Бяруць удзел мастакі Марына Напрушкіна з Франкфурта з пректам "Антыпрапаганда", Лена Сулкоўская, Сяргей Шабохін, Яўген Шатко, Алесь Пушкін, Аляксандр Камароў, Алег Юшко і арт-група FAU. Куратар выставы Вольга Капенкіна.
Большасць мастакоў, аднак, на адкрыццё выставы не патрапіць, бо, як паведаміў Алесь Пушкін, на такое далёкае падарожжа няма сродкаў.
Беларуская выстава ў Нью-Ёрку будзе працаваць да 10 сакавіка.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя. Фота: партрэт Мікіты Ліхавіда Яўгена Шадко.