Актыўная арт-пляцоўка для прэзентацыі актуальнага беларускага і еўрапейскага мастацтва

Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а
11.00 - 22.00 будні
12.00 - 22.00 выходныя

+375 (17) 286 31 68
+375 (17) 284 53 99

Рубрыкi Сябры галерэi
  • ADSL
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • Livejournal
Навіны
Студзень 24, 2012 | Беларусь

Выстава “Мацэвы штодзённага ўжытку” ЛУКАША БАКСІКА

ЛУКАШ БАКСІК

МАЦЭВЫ ШТОДЗЁННАГА ЎЖЫТКУ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, (ВУЛ. К.МАРКСА, 12)

ЧАЦВЕР, 2 ЛЮТАГА 2012 ГОДА - 16.00

 

МАЦЭВЫ ШТОДЗЁННАГА ЎЖЫТКУ?

ДЫСКУСІЯ З АЎТАРАМ ВЫСТАВЫ ЛУКАШАМ БАКСІКАМ

ЧАЦВЕР, 2 ЛЮТАГА - 17.00

Яўрэйскія надмагіллі, аздобленыя сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра жыццё канкрэтных людзей, сем’яў, цэлых мястэчак. Сёння вельмі складана палічыць, колькі мацэваў было да вайны на 1200 яўрэйскіх могілках у Польшчы. Можа некалькі дзесяткаў тысяч, можа некалькі мільёнаў.

Больш за чатыры сотні яўрэйскіх могілак не захавалася. Яны былі распрацаваны пад жыллё, спартыўныя пляцоўкі, сметнікі ці кар’еры – пясок з іх, змяшаны з чалавечымі рэшткамі, выкарыстоўваўся для пабудовы жылых дамоў. На ста пяцідзесяці могілках можна знайсці толькі крыху больш за сто надмагілляў.

Падчас вайны нямецкія акупанты брукавалі імі падворкі будынкаў, у якіх жылі, умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі пасля вайны працягвалі палякі. Мацэвамі быў выкладзены супрацьпажарны басейн, чыгуначны насып, бераг ракі. З іх рабілі печы, падлогі, бардзюры. У польскіх вёсках можна знайсці сотні тачыльных колаў, зробленых з мацэваў. На іх усё яшчэ бачныя надпісы на іўрыце.

Я сачу за лёсамі яўрэйскіх надмагілляў. У цэнтры маленьгага мястэчка я знаходжу па суседству з паліцэйскім участкам, пажарнай службай і касцёлам гаспадарку з кароўнікам, збудаваным з яўрэйскіх мацэваў. Я сутыкаюся з каталіцкімі надмагільнымі плітамі, з якіх хтосьці забыўся сцерці яўрэйскія літары. Я размаўляю з людзьмі, якія ведаюць, што маюць на сваіх падворках, - яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага. Адкрываю гісторыю сям’і, раскіданай па свеце, якой адна мацэва дапамагла знайсціся праз пяцьдзесят гадоў пасля Халакоста.

“Мацэвы штодзённага ўжытку” – гэта пачатак вялікага праекта. Я хачу знайсці мацэвы і вярнуць іх на сваё месца – на яўрэйскія могілкі. Многія з іх папярэдне трэба будзе ўпарадкаваць.

Калектыў:

Лукаш Баксік – аўтар праекта

Эва Тоняк – куратар

Праф. Яанна Такарска-Бакір – кансультант

Малгажата Шчэнсняк – афармленне выставы

Інфармацыя пра аўтара:

Лукаш Баксік (1975) – фатограф, галоўным чынам яго цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Аўтар выстаўкі “Мацэвы штодзённага ўжытку”, якая адлюстроўвае спосабы выкарыстання яўрэйскіх надмагілляў у якасці будаўнічала матэрыялу (Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве, 2010; Этнаграфічны музей у Кракаве, 2011). Экспанаваная ў 2005 годзе выстава “Другая страва па-польску”, якая распавядала пра выкарыстанне выявы Караля Вайтылы, паклала пачатак крытычнай калекцыі “папаліяў”, сувеніраў і гаджэтаў з выявай Яна Паўла ІІ, частка з іх стала элементамі інсталяцый, што рыхтуюцца да экспазіцыі.

Арганізатары:

Таварыства Габрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы, Музей гісторыі Польскіх габрэяў, Фонд Аптаўн, Польскі Інстытут у Мінску, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Галоўны фундатар: Trevor Gile

Ганаровы апякун: галоўны рабін Польшчы Міхаіл Шудрых

Арганізацыя выставы ў Мінску стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.